Усе навіны

У 3-м туры ЧБ толькі адзін матч пройдзе на натуральным газоне – у Брэсце

6 красавіка 2023, 23:55

Брэсцкае «Дынама» 9 красавіка прыме «Славію» на ОСК «Брэсцкі».

Такім чынам, гэты матч стане адзіным у 3-м туры ЧБ, які пройдзе на натуральным траўніку.

Усе астатнія матчы пройдуць на стадыёнах са штучным пакрыццём.

7 красавіка

«Смаргонь» – «Іслач» – стадыён АСК

8 красавіка

«Мінск» – БАТЭ – стадыён ФК «Мінск»

«Белшына» – «Тарпеда-БелАЗ» – Стадыён ім. А.Пракапенка

«Дынама» Мінск – «Слуцк» – Стадыён «Дынама-Юні»

9 красавіка

«Дынама» Брэст – «Славія» – ОСК «Брэсцкі»

«Энергетык-БДУ» – «Нафтан» – Стадыён РЦАР БДУ

«Гомель» – «Нёман» – Стадыён СДЮШАР-8