Усе навіны

Вальвэрдэ жэстам папрасіў прабачэння ў заўзятараў «Рэала», калі яны скандавалі ягонае прозвішча.

13 красавіка 2023, 08:14

Паўабаронца «Рэала» Фэдэрыка Вальвэрдэ жэстам папрасіў прабачэння ў заўзятараў каманды на «Санцьяга Бэрнабэу».

Трыбуны падтрымалі уругвайца пасля інцыдэнту з гульцом «Вільярэала» Алексам Баэнай – хаўбек ударыў яго ў твар на стаянцы пасля вочнага матчу. Іспанец нібы дзве гульні запар правакаваў Вальвердзе словамі аб ускладненнях цяжарнасці яго жонкі, якія былі некалькі тыдняў таму.

Федэрыка падчас скандавання яго прозвішча перад матчам з «Чэлсі» дэманстратыўна склаў рукі.

Фота – Marca