Усе навіны

Заўзятары «Вільярэала» вывесілі банер з надпісам «Ганарымся Баэнай» пасля інцыдэнту з Вальвердэ

15 красавіка 2023, 18:11
1

Фанатскі рух «Вільярэала» падтрымаў паўабаронцу Алекса Баэну пасля інцыдэнту з гульцом «Рэала» Федэрыка Вальвердэ.

У хатнім матчы з «Вальядалідам» (1:2) заўзятары жоўтай субмарыны на 16-й хвіліне гульні падтрымалі свайго гульца авацыямі і вывесілі банэр з надпісам «Ганарымся Баэнай». Баэна гуляе менавіта пад 16 нумарам.

Нагадаем, што пасля матчу 28-га тура Ла Лігі паміж «Рэалам» і «Вільярэалам» Вальвердэ ўдарыў у твар Баэна. Паведамляецца, што іспанец казаў уругвайцу, што яго сын не народзіцца.