Усе навіны

Паліцевіч пра другі гол «Дынама» у матчы з БАТЭ: «Не ўбачыў там фолу. Няхай разбіраюцца»

19 красавіка 2023, 08:03

Абаронца мінскага «Дынама» Сяргей Паліцевіч пракаментаваў другі гол сваёй каманды ў матчы з БАТЭ (3:1).

«Не ўбачыў там фола. Калі забіваў Алег [Нікіфарэнка]. Не ведаю, няхай разбіраюцца.

Кампетэнтны ці нешта яшчэ, калі пачалі крычаць «Куды ты глядзіш». Я глядзеў за нападаючым, каб не дай Бог нейкая контратака. А калі забілі пабег радавацца. А што тамака далей не ведаю.

Але я не бачыў нейкіх прамых спрэчак, каб канкрэтна спрачацца. Ну, натуральна, калі каманда забівае табе, то натуральна будзе незадаволенасць. І там праўда-няпраўда, але гэта ўжо да суддзяў нейкія пытанні. Не ведаю, Аляксей Кульбакоў, усе мы ведаем, добры суддзя, непрадузята ставіцца ні да каго, няма нейкіх тамака любімых каманд. Чырвоная картка трэнеру, мусіць, гэта эмоцыі. У любым выпадку без іх ніяк. Ён іх выявіў. У прынцыпе, ён мае на гэта права», – сказаў Паліцевіч.