Усе навіны

Экс-гулец «Гомеля» Канатэ: «Не ўяўляю сабе жыцця без кантакту з Усявышнім. Мы тут дзякуючы яму і ходзім па зямлі дзеля добрых спраў. Верыць у Яго, маліцца важна»

21 красавіка 2023, 16:00

Былы гулец «Гомеля» Махамед Канатэ, які цяпер выступае за грозненскі «Ахмат», распавёў пра сваё стаўленне да рэлігіі.

– Што вера значыць для цябе цяпер?

– Усё. Ведаю, што ва ўсіх нас ёсць Стваральнік. Мы тут дзякуючы яму і ходзім па зямлі дзеля добрых спраў. Верыць у Яго, маліцца важна.

Ведаю, што на гэта могуць запярэчыць. Але я не ўяўляю сабе жыцця без кантакту з Усявышнім. Ён дае табе прызначэнне ў жыцці, духоўную ежу, падахвочвае да ўнутранага развіцця.

Ведаеш, мы казалі пра адпачынак у Афрыцы. І ледзь не ўвесь час да вылету ў Еўропу я маліўся. Не жартую. І жонка ў мяне, дарэчы, таксама мусульманка, – сказаў Канатэ.

У чэмпіянаце Беларусі Канатэ выступаў у сезоне 2018. Нападаючы правёў 12 матчаў і вызначыўся 2 галамі.