Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Кайсар» Барадзіна і Соўпеля прайграў «Астане» Эбонга, «Ардабасы» Сяднёва згуляў унічыю з «Кайратам», «Атырау» Жукоўскага адолеў «Аксу» Гутара і іншых беларусаў, «Акжэтпес» Джыгеры і «Шахцёр» з Караганды падзялілі ачкі

23 красавіка 2023, 19:00

22-23 красавіка праходзіць 7-ы тур чэмпіянату Казахстана.

«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава згуляў унічыю з «Каспіем» беларусаў Аляксея Залескага, Дзмітрыя Падстрэлава і Максіма Плотнікава (1:1). Беларускія гульцы ў абедзвюх камандах адгулялі цалкам ўвесь матч, у тым ліку брамнікі Раман Сцяпанаў і Максім Плотнікаў. Залескі з пенальці забіў мяч у браму «Кызыл-Жара» на 19-й хвіліне матчу.

«Мактаарал» беларускага паўабаронцы Руслана Юдзянкова саступіў «Жэтысу» Паўла Назаранкі і Руслана Цеверава (1:2). Юдзянкоў адгуляў увесь матч з капітанскай павязкай. Цевераў у гасцей гуляў 62 хвіліны, пасля чаго замяніўся на Турысбека. Назаранка пачаў матч на лаўцы і выйшаў на замену на 62-й хвіліне.

«Акжэтпес» Аляксандра Джыгеры згуляў унічыю з «Шахцёрам» з Караганды (1:1). Беларус выйшаў у старце і быў заменены на 59-й хвіліне.

«Атырау» Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава перамог «Аксу» Аляксандра Гутара, Яўгена Зямко і Андрэя Салаўя (2:1). Беларусы «Атырау» адгулялі матч цалкам, у «Аксу» Зямко правёў усю гульню на полі, Салавей, які выйшаў у старце, быў заменены на 38-й хвіліне, Гутар застаўся на лаўцы запасных.

«Ардабасы» беларускага трэнера Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага згуляў унічыю ў гасцях у «Кайрата» (2:2). Садоўскі правёў матч на лаўцы.

«Кайсар» Дзмітрыя Барадзіна і Васіля Соўпеля прайграў «Астане» Макса Эбонга (1:2). На 66-й хвіліне матчу Соўпель атрымаў жоўтую, пасля чаго замяніўся. Барадзін у гаспадароў і Эбонг у гасцей адгулялі матч цалкам.

Чэмпіянат Казахстана

22 красавіка

«Кызыл-Жар» – «Каспій» – 1:1

Галы: 1:0 – Макатсарыя (3'), 1:1 – Залескі (19').

«Мактаарал» – «Жэтысу» – 1:2

Галы: 0:1 – Ардазішвілі (9'), 0:2 – Атыханаў (22').

23 красавіка

«Акжэтпес» – «Шахцёр Караганда» – 1:1

Галы: 1:0 – Брыкнер (90'), 1:1 – Каньяс (90+10').

«Атырау» – «Аксу» – 2:1

Галы: 0:1 – Жыргалбек (65'), 1:1 – Новак (89'), 2:1 – Казлоў (90+2').

«Табол» – «Актабэ» – 2:2

Галы: 0:1 – Кенесаў (28'), 0:2 – Гадрані (69'), 1:2 – Сяргееў (74'), 2:2 – Сяргееў (86').

«Кайрат» – «Ардабасы» – 2:2

Галы: 1:0 – Паулу (36'), 1:1 – Суюмбаеў (58'), 1:2 – Тагыберген (68'), 2:2 – Паулу (76').

«Кайсар» – «Астана» – 1:2

Галы: 0:1 – Тамашэвіч (51'), 1:1 – Алівейра (78'), 1:2 – Аймбетаў (83').