Усе навіны

Бензема, Алаба, Себальяс і Азар не згуляюць з «Жыронай». У Эдэна новая траўма

24 красавіка 2023, 19:33

«Рэал» апублікаваў заяўку на матч з «Жыронай» у 31-м туры чэмпіянату Іспаніі.

У спіс футбалістаў, якія адправіліся на гульню, не трапілі Карым Бензема, Давід Алаба, Дані Себальяс і Эдэн Азар.

Як адзначае журналіст Аранча Радрыгес, у Азара новая траўма – ён пашкодзіў галёнкаступ на трэніроўцы.

Гэта ўжо 19-я траўма бельгійца пасля пераходу ў «Рэал».

Сустрэча адбудзецца заўтра, 25 красавіка. Пачатак – у 20:30.