Усе навіны

БАТЭ ў матчы з брэсцкім «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйграў, калi саступаў і застаўся ў меншасці

26 красавіка 2023, 13:42

БАТЭ ўпершыню ў сваёй гісторыі выйграў матч, у якім саступаў і застаўся ў меншасці.

23 красавіка, у нядзелю, БАТЭ абыграў брэсцкае «Дынама» ў матчы 5-га тура ЧБ. На 8-й хвіліне паўабаронца «Дынама» Дзяніс Кавалевіч адкрыў лік. На 72-й хвіліне нападаючага БАТЭ Аляксандра Шасцюка выдалілі з поля. Аднак на 75-й хвіліне галкіпер брэсцкай каманды Міхаіл Казакевіч аформіў аўтагол, а на 79-й хвіліне абаронца БАТЭ Уладзіслаў Малькевіч устанавіў канчатковы лік 2:1 на карысць сваёй каманды.

Перамога з падобным сцэнарам адбылася ўпершыню ў бягучым сезоне ЧБ. У цэлым у вышэйшай лізе зафіксавалі толькі шэсць такіх выпадкаў: двойчы падобнае паўтарыў «Гомель», па адным разе – «Тарпеда-БелАЗ», мінскае «Дынама-93», брэсцкае «Дынама» і віцебскі «Лакаматыў».