Усе навіны

У брэсцкага «Дынама» тры выдаленні ў 6 матчах ЧБ

30 красавіка 2023, 18:12

У матчы 6-га тура вышэйшай лігі брэсцкае «Дынама» разграміла «Нафтан» з лікам 3:0.

На 83-й хвіліне матча быў выдалены паўабаронца брэстаўчан Дзяніс Кавалевіч.

Адзначым, што гэтае выдаленне стала 3-м у каманды з Брэста ў 6 матчах чэмпіянату.

Нагадаем, што ў першых двух турах чырвоныя карткі атрымалі Эдгар Аляхновіч і Аляксандр Макась.