Усе навіны

Шкурын забіў два мячы ў матчы супраць «Бней Іегуды» Жэрдзева

1 траўня 2023, 20:54

У матчы 35-га тура чэмпіянату Ізраіля Д2 «Бнэй Іегуда» на сваім полі прайграў «Макабі» Пэтах-Тыква (0:7).

У складзе гасцей у стартавым складзе выйшаў беларускі форвард Ілля Шкурын. У першым тайме ён вызначыўся двума забітымі мячамі.

У складзе гаспадароў выступае беларус Глеб Жэрдзеў.

У 33 матчах сезона Шкурын забіў 15 мячоў, аддаў 4 галявыя перадачы.

Пасля 35 матчаў каманда Шкурына займае першае месца ў актыве 72 ачкі. За два туры да заканчэння чэмпіянату «Макабі» Пэтах-Тыква забяспечыў сабе выхад у элітны дывізіён. Клуб Жэрдзева займае сёмае месца.