Усе навіны

«Салернітана» хоча выкупіць кантракт Піролы ў «Інтэра»

5 траўня 2023, 21:17

«Салернітана» хоча выкупіць у «Інтэра» кантракт абаронцы Ларэнца Піролы, паведаміў журналіст Нікола Скіра.

Па дадзеных крыніцы, клуб мае намер актываваць опцыю выкупу кантракту за 5 мільёнаў еўра. Гульцу гатовы прапанаваць кантракт да 2027 года.

21-гадовы футбаліст у бягучым сезоне правёў 22 матчы за «Салернітану». У яго актыве 2 галы.