Усе навіны

«Баварыя» зацікаўлена ў падпісанні Усмана Дэмбеле, яго лічаць заменай для Мане

8 траўня 2023, 08:37

«Баварыя» праяўляе цікавасць да падпісання вінгера «Барселоны» Усмана Дэмбеле, сведчыць Mundo Deportivo.

У клубе лічаць 25-гадовага француза патэнцыйнай заменай для Садыё Мане, якога клуб хоча прадаць улетку.

1 ліпеня ў кантракце Дэмбеле стануць актыўнымі адступныя 50 мільёнаў еўра. Каталонцы паспрабуюць падоўжыць з ім дамову, якая дзейнічае да 2024 года.

У бягучым сезоне на рахунку Усмана 8 галоў і 7 асістаў у 30 матчах, падрабязная статыстыка – тут.

Улетку 2017-га «Барса» набыла вінгера ў дортмундскай «Барусіі» за 140 мільёнаў еўра.