Усе навіны

«Барселона» ацэньвае Рафіню ў 80 мільёнаў еўра

8 траўня 2023, 15:10

Стала вядома сума, за якую «Барселона» летам гатова адпусціць вінгера Рафіню Дыяса.

Як паведамляе Sport.es, клуб ацэньвае 26-гадовага бразільца ў 80 мільёнаў еўра.

Летам мінулага года каталонцы набылі Рафіню ў «Лідса» за 58 мільёнаў.

Была інфармацыя, што ў яго падпісанні зацікаўлены «Арсенал», «Чэлсі» і «Ньюкасл».

У бягучым сезоне ў актыве вінгера 10 галоў і 11 асістаў у 45 матчах, падрабязная статыстыка – тут.