Усе навіны

Аляксей Бага: «Калі хлопцы з «Мінску» мараць пра Еўропу, будуць чапляцца, як Шыкаўка ці Шкурын, – толькі плюс. Проста малоць языком – я такіх бачыў тысячу»

9 траўня 2023, 16:40

Галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Аляксей Бага падзяліўся меркаваннем пра гульцоў «Мінска».

– Але і «Мінск», тое, што я адчуў на сабе гуляючы з імі. І тое, што бачу і галы. І як гэта было ў студзені, пра што я гаварыў з Яромкам. Яны малайцы, сапраўды. Яны прыгажунчыкі ўсё. І галы прыгожыя, і ачкі набіраюцца. І што самае цікавае, вось такія вось рашэнні галы і нейкія перадачы. Яны ўжо такія дарослымі часам выглядаюць.

– Пакуль Еўропа ў прыярытэце [у гульцоў «Мінска»].

– Насамрэч мы можам да гэтага ставіцца з такой іроніяй. Калі хлопцы маюць гэта ў галаве, мару нейкую там, і ўсё да гэтага прыкладваюць, і з'едуць, з'едуць. Расія, гэта ўмоўна сёння Карніцкі, Саня, доўга ў Венгрыі, Чэхія, Польшча. Нават у сённяшніх нашых умовах яны будуць нейкім чынам чапляцца, гуляць, забіваць, як Шыкаўка, ці ў Ізраілі Шкурын. Гэта будзе толькі плюс. Калі проста малоць языком пасля аднаго гола на Соку, я такіх бачыў тысячу, – сказаў Бага.