Усе навіны

Вераці не супраць перайсці да «Ювентус» – ён расчараваны крытыкай ультрас «ПСЖ»

10 траўня 2023, 22:14

Паўабаронца «ПСЖ» Марка Вераці можа пакінуць каманду ў летняе трансфернае акно, паведамляе журналіст Даніэле Лонга.

30-гадовы паўабаронца расчараваны крытыкай ультрас клуба. Ён готаў на пераход, нягледзячы на тое, што ў яго ёсць свой бізнэс у Парыжы.

Кіраўніцтва «ПСЖ» не жадае адпускаць італьянца.

Сам Вераці не супраць падпісаць кантракт з «Ювентусам», аднак у такім выпадку павінен пайсці на паніжэнне заробку. Іншы прэтэндэнт – «Інтэр» Маямі з МЛС.

За парыжан Марка правёў 412 матчаў з 2012 года.