Усе навіны

Гомза аб'яўлены персонай нон грата, яшчэ 23 прадстаўніка «Белшыны» сезона-2022 дыскваліфікаваныя на паўгода

11 траўня 2023, 13:57

КДК АБФФ пакараў па справе «Шахцёра» 24 чалавекі, якія ў сезоне-2022 прадстаўлялі «Белшыну».

Былога капітана каманды, гульца «Паперпрама» Дзмiтрыя Гомзу прызналі персонай нон грата ў беларускім футболе, а таксама прысудзілі штраф у памеры 37 тысяч беларускіх рублёў (больш за 13 тысяч долараў).

Галоўнага трэнера «Белшыны» Альберта Рыбака, гульцоў клуба Дзмітрыя Велісевіча, Міхаіла Калядку, Артура Слабашэвіча, Уладзіслава Салановіча, Арцёма Дзенісенку, Іллю Кухарчыка, а таксама футбалістаў Дзмітрыя Вашкевіча (цяпер у арэндзе ў «Тарпеда-БелАЗ»), Дзмітрыя Зiновiча (цяпер гулец брэсцкага «Дынама») і Ягора Траякова (зараз выступае за «Гомель») дыскваліфікавалі на шэсць месяцаў. Таксама ім прызначылі штраф у памеры 7400 беларускіх рублёў (2,6 тысячы долараў).

Акрамя гэтага, паўгадавы бан атрымалі старшы трэнер «Белшыны» Віталь Паўлаў, трэнеры Павел Лісоўскі, Андрэй Хрыпач і Ігар Міхалап, трэнер-масажыст Глеб Волікаў, адміністратар Сяргей Мазуркевіч, гульцы Аляксандр Александровіч, Аляксей Матлах, Дзмітрый Дзенісенка, Мiкiта Пацэнка, Мiкiта Сакалоўскі, а таксама футбалісты Юрый Валавік (зараз гуляе за «Макслайн») і Іван Санько (зараз выступае за дзяржынскі «Арсенал»). Ім таксама прызначылі штраф у памеры 3700 беларускіх рублёў (1,3 тысячы долараў).