Усе навіны

Экс-галкіпер «Белшыны» Санько пра штраф 3700 рублёў: «Грошы ў Д2 ніхто такія не зарабляе. Буду зараз неяк шукаць»

12 траўня 2023, 18:18

Экс-галкіпер «Белшыны», а цяпер «Арсенала» (Д2) Іван Санько распавёў пра атрыманы ад КДК АБФФ па справе «Шахцёра» штраф у 3,7 тысячы рублёў (1,47 тысячы долараў), у выпадку нявыплаты якога будзе забанены на паўгода.

– Планую выплачваць. Грошы ў першай лізе ніхто такія не зарабляе, каб так адразу ўзяць і аддаць 3700. Буду зараз неяк шукаць грошы. Сума немаленькая, мякка кажучы.

– Як «Арсенал» адрэагаваў на штраф і дыскваліфікацыю?

– Мой клуб спакойна прыняў гэтую сітуацыю, без лішняй мітусні, з разуменнем, людзі ж не далёкія ад футбола, і ўсё выдатна разумеюць, што я апынуўся не ў тым месцы, не ў той час.

– «Арсенал» не прапаноўваў дапамогу?

– Будзем абмяркоўваць гэтае пытанне ў бліжэйшы час з кіраўніцтвам клуба, – сказаў Санько.

Нагадаем, КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.