Усе навіны

Вальвердэ згуляў 200-ы матч за «Рэал»

14 траўня 2023, 10:12

Паўабаронца «Рэала» Федэрыка Вальвердэ згуляў 200-ы матч за каралеўскі клуб.

Адбылося гэта ў гульні 34-га тура чэмпіянату Іспаніі супраць «Хетафе» (1:0).

Паўабаронца стаў толькі другім уругвайскім гульцом, якому ўдалося адгуляць 200 матчаў за «сметанковых» пасля Хасэ Сантамарыі (337).

24-гадовы гулец быў набыты мадрыдцамі за 5 млн еўра ў «Пеньяроля» ў 2016 годзе, але за першую каманду дэбютаваў у 2018-м.

На рахунку Фэдэ 18 галоў і 14 рэзультатыўных перадач за гэты адрэзак, уключаючы асіст на Вінісіуса Жуніёра ў леташнім фінале Лігі чэмпіёнаў супраць «Ліверпуля» (1:0).

Разам з клубам Вальвердэ паспеў выйграць 2 чэмпіянаты Іспаніі (2019/20, 2021/22), адзін кубак краіны (2022/23), 2 суперкубкі (2019/20, 2021/22) і 1 ЛЧ (2021/22) з Суперкубкам УЕФА (2022).