Усе навіны

Скрыпчанка пра разгром суперніка: «Сядзько рваўся згуляць менавіта ў Гомелі»

14 траўня 2023, 13:22

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў разгром «Гомеля» ў 8-м туры чэмпіянату Беларусі (4:0).

– Буду лаканічны сёння. Заслужаная перамога. Стварылі дастаткова шмат баявых сітуацый. Добрая рэалізацыя сёння. Выканальніцкае майстэрства нас не падвяло ў тых момантах, дзе мы гэтыя моманты выкарыстоўвалі.

Таму на найвышэйшым узроўні было выканальніцкае майстэрства і, як следства, гэта спрыяла таму, што мы забілі ў першым тайме два мяча. І на пачатку другога тайма, практычна, напэўна, ужо забіўшы трэці і чацвёрты гол, але нейкім чынам ужо далі зразумець суперніку, што мы сёння заслужана пераможам і давядзём матч да пераможнага завяршэння.

Адзіны момант, што, на жаль, траўма Уладзіслава Калініна крыху так засмуціла, але зараз не хацелася б губляць баявую адзінку, таму што мінулую гульню Улад выйшаў на замену з «Шахцёрам» і сёння хацелася як бы ў гульнявым тонусе яго трымаць і каб ён выйшаў. ужо пры ліку 4-0 і таксама адчуў рытм гульні для таго, каб у далейшым яго выкарыстоўваць. Але, нажаль, так здарылася, што атрымаў траўму. Пакуль не ведаем дыягназу, але спадзяемся, што ўсё абыдзецца і ён будзе разам з намі.

– Нягледзячы на лік ці змог я супернік чымсьці здзівіць сённяшнім матчам?

– Мы рыхтаваліся сур’ёзна. Мы да любога суперніка грунтоўна рыхтуемся і «Гомель» не выключэнне. І з прафесійнага пункту гледжання з павагай заўсёды ставімся, вывучаем моцныя бакі. Ну, мусіць, сказаць аб тым, што супернік чымсьці здзівіў такім, тое, што мы не аналізавалі, не апярэджвалі гэтую сітуацыю, не скажу. Адзінае, што гледзячы на стартавы склад, мне падалося ў нейкі момант, што, магчыма, сапернік згуляе ў тры цэнтральныя абаронцы.

Вось тут Мацвейчык, мы нібыта разглядалі, што ён будзе адным з цэнтральных абаронцаў. Але «Гомель» згуляў у звыклай расстаноўцы ў тое, што ў апошніх матчах выкарыстоўваў. Таму, у цэлым, мы аказаліся да гэтай тактычнай расстаноўкі гатовыя. І свае напрамкі выкарыстоўвалі добрымі, яшчэ раз кажу, выканальніцкім майстэрствам перасягнулі саперніка і заслужана, яшчэ раз, паўтаруся, перамаглі.

– Павел Сядзько забіў два мячы, аддаў галявую перадачу, як здалося, неяк рана сышоў з поля. Гэта планава ці па нейкай прычыне?

– Паша малайчына, адчувалася пры падрыхтоўцы да гэтага матчу, што ён вельмі рваўся, каб згуляць менавіта ў Гомелі. Я так разумею, што ў мінулым годзе вельмі прыемнае ўражанне, як футбаліст пакінуў сваёй гульнёй.

І заўзятары, адчувалася, нават калі ён сыходзіў на замену з поля, апладзіравалі яму за добры ўзровень майстэрства, якую ён выявіў і ў рэалізацыі момантаў і па гульні ў цэлым.

Замена звязана з тым, што Пашы можа быць хацелася б, каб ён і 90 хвілін праводзіў у матчы, але ўжо гульня так складалася, што трэба было ўводзіць свежых футбалістаў. Таму што і «Гомель» стаў замены рабіць, натуральна, нам, каб у гэтай свежасці не прасесці, як кажуць, нам важна было таксама даць хлопцам паўнавартасную гульнявую практыку за кошт гэтых замен. Таму ў цэлым гэта звязана з вось гэтым момантам, – сказаў Скрыпчанка.