Усе навіны

«Ньюкасл» цікавіцца Сабаслаі

15 траўня 2023, 14:30

Паўабаронца «Лейпцыга» Дамінік Сабаслаі з'яўляецца адной з трансферных мэт «Ньюкасла», паведамляе Sky Sport.

«Сарокі» плануюць набыць летам цэнтральнага абаронцу, правага вінгера і паўабаронцу, і 22-гадовы венгр уваходзіць у шорт-ліст прэтэндэнтаў.

Скаўты клуба прысутнічалі на апошнім матчы «Лейпцыга» супраць «Вердэра». Сабаслаі забіў пераможны гол на 96-й хвіліне.

У дзейным кантракце Дамініка з «быкамі» прапісаныя адступныя ў памеры 70 млн еўра.

У гэтым сезоне футбаліст вызначыўся 8 галамі і 13 дзейснымі перадачамі ў 43 матчах.