Усе навіны

Трэнер «Баранавічаў» Кудаш: «Да Д1 адназначна гатовыя Козел, Шаўчэнка, Бараноўскі. Гіцалеву паднабраць бы масу, і БАТЭ забярэ»

16 траўня 2023, 22:37

Трэнер «Баранавічаў» (Д2) Яўген Кудаш падзяліўся меркаваннем пра футбалістаў каманды, якія гатовы да вышэйшай лігі.

– Адназначна скажу, што да вышэйшай лізы гатовыя [Яўген] Козел, [Максім] Шаўчэнка, [Цімафей] Бараноўскі. Яны прыехалі з дубля мiнскага «Дынама». Не ведаю, можа, у іх усе такія? Але для мяне гэта гульцы вышэйшай лігі. Можа, не цягнуць у мiнскае «Дынама», але для сераднякоў сапраўды. Пры належным падыходзе гэта адназначна футбалісты вышэйшай лігі.

Яшчэ Захар Гіцaлеў [у арэнду з БАТЭ] прыехаў. Яму яшчэ працаваць і працаваць. Ён пакуль шчупленькі, паднабраць бы яму мышачную масу, і БАТЭ забярэ, будзе сачыць за ім, – сказаў Кудаш.