Усе навіны

Вераці гатовы пакінуць «ПСЖ» і хоча перайсці ў «Рэал»

17 траўня 2023, 17:00

Нягледзячы на падаўжэнне кантракту з «ПСЖ» да 2026 года, Марка Вераці адкрыты да сыходу з клуба ў бліжэйшае трансфернае акно.

Як паведамляе RMC Sport, на рашэнне гульца магла паўплываць актыўнасць фанатаў «ПСЖ», якія на адной з нядаўніх акцый выступалі супраць Ліянэля Месі, Неймара і самога Вераці.

«Марка больш не можа быць шчаслівым у «ПСЖ». Крыўды ад заўзятараў сталі вялікім ударам для яго», – распавёў чалавек з блізкага атачэння гульца.

Адным з галоўных фактараў, якія могуць паўплываць на будучыню Верраці ў «ПСЖ» з'яўляецца персона новага галоўнага трэнера. Калі пераемнік Крыстафа Гальцье будзе разлічваць на італьянца, то гулец можа застацца ў клубе.

На выпадак сыходу прыярытэтнымі варыянтамі працягу карʼеры Верраці зʼяўляюцца «Інтэр» і «Ювентус». Таксама Марка хацеў бы выступаць за «Рэал», але самі «сметанковыя» не зацікаўлены ў такім трансферы, бо сканцэнтраваны на падпісанні Джуда Белінгема.