Усе навіны

Намеснік старшыні «Мінска» Сытаў: «Будзем праводзіць хатнія матчы ў Гарадзеі – гэты стадыён нікім не заняты. Разглядалі і Барысаў, і Смалявічы»

17 траўня 2023, 19:44
2

Намеснік старшыні па асноўнай дзейнасці «Мінска» Аляксей Сытаў пракаментаваў рашэнне пра правядзенне хатніх матчаў каманды ў Гарадзеі.

«Гэтае пытанне наспявала яшчэ з мінулага года. Як вы ведаеце, хатнім для нас з'яўляецца стадыён «Трактар». Ён яшчэ ў мінулым годзе павінен быў закрыцца на рэканструкцыю, але мы ўсё ж дайгралі сезон на ім. Далей цягнуць з рэканструкцыяй нельга. Мы розныя варыянты разглядалі: і Барысаў, і Смалявічы... Але атрымалася, што едзем у Гарадзею. Асноўная прычына – гэты стадыён нікім не заняты. Гэта значыць, мы ўжо дакладна пазбегнем накладак па календары, калі двум клубам давядзецца дзяліць у адным туры адзін і той жа стадыён», – сказаў Сытаў.

Першы матч «Мінска» ў Гарадзеі пройдзе 27 мая. «Гараджане» ў 10-м туры чэмпіянату Беларусі згуляюць з мінскім «Дынама».