Усе навіны

Хаўер Тэбас: «Перэс думае, што «Рэалу» няма чаго гуляць у гарадах з 40 000 жыхароў»

18 траўня 2023, 21:40

Прэзідэнт Ла Лігі Хаўер Тэбас раскрытыкаваў прэзідэнта «Рэала» Фларэнціна Перэса за стаўленне да малых клубаў і жаданне стварыць суперлігу Еўропы.

«Я ведаю прэзідэнта »Рэала« многія гады. У мяне было шмат сустрэч з ім. Я ведаю, што ён думае пра іспанскі і Еўрапейскі футбол.

Ён лічыць, што »Рэалу« больш не трэба гуляць на пэўных стадыёнах Іспаніі. Маўляў, навошта яму гуляць у гарадах з 40 000 жыхароў?

Ён хоча гуляць у моцнай лізе, а прычынай сыходу ён называе тое, што Ла Ліга нібыта вельмі слабая ліга і не дае дастаткова грошай для падтрымкі вялікіх клубаў.

На працягу многіх гадоў у мяне былі і вельмі добрыя адносіны з Фларэнтына, і дрэнныя, і вельмі дрэнныя (як цяпер). Але я ведаю, што ён жадае ад футбола. Стварэнне Суперлігі ў канчатковым рахунку заб'е нацыянальны прадукт. І ён гэта ведае, таму што ён недурны», – сказаў Тэбас у падкасце Folha Seca.