Усе навіны

Джон Барнс: «Калі б Лэмпард быў цемнаскурым, яму б далі такія ж магчымасці?»

18 траўня 2023, 23:49

Былы паўабаронца «Ліверпуля» і галоўны трэнер «Сэлтыка» і зборнай Ямайкі Джон Барнс заявіў, што да цемнаскурых трэнераў ставяцца горш, чым да іншых.

«Што б вы сказалі, калі б я сказаў вам, што ў мяне лепшы працэнт перамог, чым у Стывена Джэрарда ў «Рэйнджэрс»? Дык чаму мне не далі больш часу ў «Селтыку»?

Мабыць, мае 65% перамог у «Селтыцы» – гэта не выдатны вынік, але 64% перамог Стывена Джэрарда ў «Рэйнджэрс» – выдатны. І таму ён атрымаў працу ў «Астан Віле». Незалежна ад вопыту і ад таго, павінен ён быў атрымліваць гэтую працу ці не, дзіўна, што людзі кажуць, што гэта нядрэнна.

Я люблю Фрэнка Лэмпарда, але ці сапраўды вы думаеце, улічваючы яго паслужны спіс, што калі б ён быў цемнаскурым, яму б далі такія ж магчымасці?

Хочаце сказаць, што калі б Абама меў характар Трампа, то ён бы выжыў? Белым мужчынам даюць больш часу, а значыць і свабоду дзеянняў, каб быць пыхлівымі і кім заўгодна. А калі ты цемнаскуры ці жанчына, ты не можаш быць такім.

Трэнераў звальняюць не кіраўнікі клубаў, а заўзятары. Чаму заўзятары хутчэй губляюць веру ў чорных трэнераў, чым у белых? Гэта з-за ўяўлення аб няздольнасці цемнаскурага чалавека кіраваць», – сказаў Барнс у падкасце William Hill's Up Front.

59-гадовы Барнс не працуе трэнерам з 2009 года, трэцім і апошнім яго месцам працы быў «Транмер Роверз».