Усе навіны

Алег Дулуб: «Калі Мудрык застанецца ў «Чэлсі», дык ціск і чаканні ад яго ўзрастуць у некалькі разоў»

20 траўня 2023, 12:40

Беларускі трэнер Алег Дулуб выказаўся пра паўабаронцу «Чэлсі» Міхаіла Мудрыка.

– Гэтым летам Мудрыку трэба будзе вырашаць вельмі складаную задачу. Калі ён застанецца ў «Чэлсі», дык ціск і чаканні ад яго з боку заўзятараў і прэсы ўзрастуць у некалькі разоў. Бо будзе лічыцца, што гэта ўжо ягоны другі сезон у камандзе. Калі гулец пераходзіць у клуб за такія каласальныя грошы, то ад яго заўсёды чакаюць вельмі шмат чаго.

З іншага боку, калі вінгер сыдзе ў арэнду, то не факт, што ён назад вернецца ў склад лонданцаў. Міхасю разам з агентам трэба будзе вельмі добра ўзважыць усе магчымыя фактары, каб прыняць правільнае рашэнне.

– Змена галоўнага трэнера паўплывае на шанцы і перспектывы Мішы?

– Маўрысіё Пачэціна, які, хутчэй за ўсё, будзе працаваць з камандай у наступным сезоне, – гэта сістэмны і паслядоўны трэнер. Калі Мудрык застанецца ў Чэлсі, то цалкам можа быць, што ўкраінца будзе гуляць аднаго з інсайдаў, пад цэнтральным нападаючым.

Калі б зімой Міхаіл з «Шахцёра» перайшоў у лонданскі «Арсенал», гэта магло б быць больш дакладным рашэннем. Па-першае, гульня каманды Артэты бліжэй да той, што была ў данеччан. А па-другое, наяўнасць у камандзе ўкраінца Зінчанкі спрыяла б лепшай адаптацыі Мудрыка ў АПЛ, – сказаў Дулуб.