Усе навіны

Данецкі «Шахцёр»: «Пакуль нашыя вайскоўцы праходзяць курс рэабілітацыі ў Барселоне, гульцы «Барселоны» дзякуюць заўзятарам краіны, якая забівае ўкраінцаў»

21 траўня 2023, 17:44
1

У твітэры данецкага «Шахцёра» раскрытыкавалі відэазварот гульцоў «Барселоны» Алекса Бальдзе і Сэрджы Раберта да расійскіх заўзятараў пасля перамогі ў Ла Лізе.

«Пакуль нашыя вайскоўцы праходзяць курс рэабілітацыі ў Барселоне, гульцы «Барселоны» Алекс Бальдэ і Сэрджы Раберта запісваюць відэазварот да заўзятараў краіны, якая зараз забівае ўкраінцаў, забівае дзяцей, знішчае нашыя гарады.

Ні адна перамога, ні сотні прададзеных цішотак не вартыя чалавечага жыцця. На здымках – двое воінаў Украіны Віталь Шумей і Багдан Куш, якія атрымалі цяжкія раненні ў выніку расійскай агрэсіі і знаходзяцца на лячэнні ў Барселоне.

Ці лічыце вы гэтую сітуацыю нормай, Роберт Левандоўскі? Вы, як капітан зборнай Польшчы, краіны, якая вельмі дапамагае Украіне, павінны разумець маштабы трагедыі і абсурднасць такога ўчынку», – напісалі ў твітары «Шахцёра».

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.