Усе навіны

Прэзідэнт Ла Лігі Тэбас – Вінісіусу: «Перш чым крытыкаваць і паклёпнічаць на Ла Лігу, вам трэба праінфармаваць самога сябе»

22 траўня 2023, 09:02

Прэзідэнт Ла Лігі Хаўер Тэбас пракаментаваў вінгеру «Рэала» Вінісіусу Жуніёру пазіцыю адносна неаднаразовых праяў расізму ў бок бразільца.

«Мы спрабавалі растлумачыць, што можа зрабіць Ла Ліга для прадухілення праяваў расізму, але вы не з’явіліся ні на адну з дзвюх узгодненых дат, пра якія самі прасілі.

Перш чым крытыкаваць і паклёпнічаць на Ла Лігу, вам трэба належным чынам паінфармаваць самога сябе.

Не дазваляйце сабой маніпуляваць і пераканайцеся, што цалкам разумееце кампетэнцыю іншых людзей і працу, якую мы выконваем разам», – напісаў Тэбас.

Нагадаем, 21 траўня заўзятары «Валенсіі» падчас матчу з «Рэалам» у Ла Лізе абражалі вінгера Вінісіуса Жуніёра па расавых прыкметах.