Усе навіны

«Арсенал» вызначыў Райса прыярытэтным трансферам, таксама паспрабуе падпісаць Маўнта і Гюндагана

22 траўня 2023, 19:29

«Арсенал» хоча летам умацаваць сярэднюю лінію, паведамляе The Athletic.

Галоўная мэта лонданцаў – Дэклан Райс з «Вэст Хэма». Таксама яны хочуць дадаць крэатыўнасць гэтай лініі, падпісаўшы хаўбека «Чэлсі» Мэйсана Маўнта, на якога прэтэндуюць «Ліверпуль» і «Манчэстэр Юнайтэд». «Чэлсі» яшчэ раз паспрабуе ўтрымаць футбаліста, прапанаваўшы новы кантракт.

Верагодна, Граніт Джака пакіне «Арсенал» летам, працягваюцца перамовы з «Баерам». Таму лонданцы хацелі б падпісаць яшчэ аднаго паўабаронцу. Цяпер яны маюць пэўную цікавасць да Ілкая Гюндагана з «Манчэстэр Сіці», які ўлетку можа стаць вольным агентам.

У «Арсенале» яшчэ ёсць 16-гадовы атакуючы паўабаронца Ітан Нванэры, які ўжо дэбютаваў за першую каманду. У яго яшчэ няма прафесійнага кантракта, лонданцы ўжо правялі перамовы, але станоўчага адказу пакуль няма. Ім таксама цікавяцца «Чэлсі», «Манчэстэр Сіці» і «Манчэстэр Юнайтэд».