Усе навіны

«Аль-Хілаль» зацікавіўся Манэ і Азарам

23 траўня 2023, 11:29

Саудаўскі «Аль-Хілаль» нацэліўся на вінгераў «Рэала» Эдэна Азара і «Баварыі» Сад'ё Манэ, паведамляе Foot Mercato.

Cаўдыты зацікавіліся Манэ, паколькі яго першы сезон у «Баварыі» не атрымаўся. Сад'ё не ўваходзіць у планы Томаса Тухеля, таму клуб, расчараваны яго стаўленнем як на полі, так і па-за ім, хоча прадаць гульца. Сам сенегалец пры гэтым жадае застацца ў саставе мюнхенцаў.

Што да Азара, які згуляў усяго 6 матчаў у Ла Лізе за «Рэал» у гэтым сезоне, то ён плануе заставацца ў Мадрыдзе да канца свайго кантракту, які заканчваецца ў чэрвені 2024 года.

Раней паведамлялася, што «Аль-Хілаль» прапанаваў нападаючаму «ПСЖ» Ліянэлю Месі кантракт на больш чым 500 млн еўра за сезон.

Азар правёў 6 матчаў у Ла Лізе гэтага сезона, вызначыўшыся 1 асістам. Статыстыка 32-гадовага бельгійца тут.

Манэ згуляў 25 гульняў у Бундэслізе, у якіх забіў 7 галоў і зрабіў 5 асістаў. Статыстыка 31-гадовага сенегальца тут.