Усе навіны

Рафінья падтрымаў Вінісіуса надпісам на футболцы: «Пакуль колер скуры важней колеру вачэй, будзе вайна»

24 траўня 2023, 10:36

Вінгер «Барселоны» Рафінья падтрымаў суайчынніка Вінісіуса Жуніяра ў прайгранай гульні 36-га тура Ла Лігі з «Вальядалідам» (1:3).

Падчас сваёй замены на 63-й хвіліне Рафінья зняў футболку, прадэманстраваўшы надпіс на пярэдняй яе часткі «Пакуль колер скуры важней колеру вачэй, будзе вайна».

Гэта некалькі перайначаныя словы песні Боба Марлі «War».

Ззаду футболкі таксама быў надпіс «Мы з табой, Віні».

Нагадаем, 21 траўня заўзятары «Валенсіі» падчас матчу з «Рэалам»у Ла Лізе абражалі вінгера Вінісіуса Жуніяра паводле расавых прыкмет.

• «Рэал» падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру з мэтай прыцягнення да адказнасці датычных асоб.

• «Валенсія» пажыццёва забараніла ўваход на стадыён заўзятарам, якія абражалі Вінісіуса.