Усе навіны

Аляксандр Глеб пра падзяку гульцоў «Барселоны» расійскім заўзятарам: «Чаму б не выказаць падзяку. Нічога ў гэтым не бачу»

24 траўня 2023, 12:03

Член выканкама АБФФ Аляксандр Глеб пракаментаваў крытыку відэазвароту з удзелам гульцоў каманды Алекса Бальдэ і Сэрджы Раберта, якія звярнуліся да расійскіх заўзятараў пасля перамогі ў Ла Лізе з падзякай за падтрымку.

«Ніяк не стаўлюся да гэтага. Мяне ўжо нішто не здзіўляе. У добрым ці дрэнным сэнсе? У дрэнным. Калі яны ўсіх віншавалі, што ў гэтым такога? Чаму б не выказаць падзяку. Нічога ў гэтым не бачу. Наадварот, гэта выдатна, што гульцы шануюць падтрымку сваіх фанатаў з розных краін», – сказаў Глеб.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.