Усе навіны

«Лейпцыг» працягне перамовы з Ольма па падаўжэнні кантракту

25 траўня 2023, 15:27

«Лейпцыг» хоча падоўжыць кантракт з паўабаронцам Дані Ольма, паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.

Па даных крыніцы, бакі хутка правядуць новы раунд перамоваў. Гульцом таксама цікавіцца «Баварыя». Кантракт іграка дзейнічае да 30 чэрвеня 2024 года.

23-гадовы іспанец у бягучым сезоне правёў 29 матчаў за «Лейпцыг». у яго актыве 5 галоў і 9 асістаў.