Усе навіны

Кейн, Райс і Маўнт – мэты «МЮ» на лета, Хары – прыярытэтная

25 траўня 2023, 20:10

«Манчэстэр Юнайтэд» вызначыўся з трансфернымі мэтамі на лета.

Па дадзеных Sky Sports, клуб будзе спрабаваць падпісаць форварда «Тотэнхэма» Хары Кейна, апорнага хаўбека «Вэст Хэма» Дэклана Райса і паўабаронцу «Чэлсі» Мэйсана Маўнта.

Прыярытэтная мэта – Кейн. Крыніца адзначае, што пераходы ўсіх трох гульцоў малаверагодныя, аднак усё будзе залежаць ад патэнцыйнай змены ўладальнікаў.

Раней была інфармацыя, што «МЮ» рыхтуе «Чэлсі» прапанову ў 55 мільёнаў фунтаў за Маўнта, а лонданцы ацэньваюць яго ў 85 мільёнаў. Што тычыцца Райса, то на яго таксама прэтэндуюць «Арсенал» і «Баварыя».

Статыстыка Мэйсана – тут, Хары – тут, Дэклана – тут.