Усе навіны

У Ла Лізе не будзе сістэмы Goal-line technology у сезоне 2023/24

26 траўня 2023, 11:10

У наступным сезоне Ла Ліга не будзе выкарыстоўваць сістэму аўтаматычнай фіксацыі ўзяцця варот (Goal-line technology), паведамляе Madrid Universal са спасылкай на El Larguero.

Прычына ў тым, што кіраўніцтва лігі на чале з Хаўерам Тэбасам не хоча плаціць 3 мільёны еўра на выкарыстанне тэхналогіі.

У пазаўчарашнім матчы паміж «Эспаньёлам» і «Атлетыка» (3:3) быў спрэчны эпізод, калі для таго, каб вызначыць быў гол ці не, арбітр кансультаваўся з ВАР.