Усе навіны

Жэрдзеў пасля сыходу з «Бней-Іегуды»: «Прапановы ёсць. Ізраільскі досвед дапаможа прыняць правільнае рашэнне»

26 траўня 2023, 17:36

Беларускі футбаліст Глеб Жэрдзеў расказаў пра далейшыя планы кар'еры. Раней Жэрдзеў пакінуў «Бней-Іегуду».

– Што для вас прыярытэт – застацца ў Заходняй Еўропе, вярнуцца ў Беларусь, паспрабаваць сябе на постсавецкай прасторы?

– Пра далейшае, вядома, ужо думаю, прапановы ёсць. Ізраільскі досвед дапаможа прыняць правільнае рашэнне. Пакуль вырашыў крыху адпачыць.

– Паведамлялася, што ўзімку да вас выяўлялі цікавасць менскае «Дынама» і казахстанскі «Табол». Чаму не адказалі згодай на прапановы?

– Хацелася пагуляць у іншым чэмпіянаце.

– Ваша меркаванне наконт «справы аб дагаварняках» у беларускім футболе?

– Да дагаворных матчаў стаўлюся адмоўна. Усё павінна быць па спартыўным прынцыпе, – сказаў Жэрдзеў.