Усе навіны

Тоні Кроас: «У мяне адчуванне, што, магчыма, у Асэнсіа не атрымаецца падоўжыць кантракт з «Рэалам»

28 траўня 2023, 15:38

Паўабаронца «Рэала» Тоні Кроас падзяліўся меркаваннем наконт будучыні партнёраў па камандзе Нача Фернандэса, Марка Асэнсіа і Дані Себальяса.

«Будучыня Начо, Асэнсіа і Себальаса? Цяжка сказаць. Мы не так шмат гаворым пра гэта. З учора ў мяне было адчуванне, што, магчыма, у Марка гэта (падоўжыць кантракт – заўв.) не атрымаецца. Што тычыцца Нача і Дані, я паняцця не маю. У мяне ёсць адчуванне, але я не ведаю», – сказаў Кроас.

Кантракты Нача, Асэнсіа і Себальяса заканчваюцца ў чэрвені гэтага года.