Усе навіны

Улахавіч – у шорт-лісце «Баварыі», яго кандыдатура падабаецца Тухелю

30 траўня 2023, 17:53

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана пацвердзіў, што нападаючы «Ювентуса» Душан Улахавіч зацікавіў «Баварыю».

Па даных крыніцы, 23-гадовы футбаліст знаходзіцца ў шорт-лісце мюнхенцаў, а яго кандыдатура падабаецца галоўнаму трэнеру Томасу Тухелю.

За сітуацыяй у «Ювентусе» таксама сочаць «Чэлсі» і «Манчэстэр Юнайтэд». Раней была інфармацыя, што сам Улаховіч не супраць пакінуць Італію.

У студзені 2022 года форвард перайшоў у «Юве» за 80 мільёнаў.

У бягучым сезоне на яго лiку14 галоў і 4 асіста ў 41 матчы, падрабязная статыстыка – тут.