Усе навіны

«МЮ» ўзгадніў кантракт з Маўнтам

1 чэрвеня 2023, 13:38

Паўабаронца «Чэлсі» Мэйсан Маўнт неўзабаве можа стаць гульцом «Манчэстэр Юнайтэд».

Па інфармацыі The Telegraph, клуб і гулец дамовіліся пра ўмовы асабістага кантракту. Сума трансферу з «Чэлсі» яшчэ не ўзгодненая, але галоўны трэнер «МЮ» Эрык тэн Хаг упэўнены, што ў клуба атрымаецца падпісаць Мэйсана.

Улічваючы, што кантракт Маўнта завяршаецца праз год, «Чэлсі» хоча атрымаць за свайго выхаванца максімальна магчымую суму, каб ён не сышоў бясплатна ў 2024-м.

На Маўнта таксама прэтэндавалі «Ліверпуль» і «Арсенал», але зараз найбольш блізкім да падпісання 24-гадовага паўабаронцы з'яўляецца «Манчэстэр Юнайтэд».

У гэтым сезоне Маўнт згуляў у 24 матчах АПЛ, адзначыўшыся 5 галявымі дзеяннямі. На працягу апошняга месца Мэйсан не гуляў з-за траўмы.