Усе навіны

Леау можа ўзяць нумар 10 у «Мілане», калі Браім Дыяс пакіне клуб

2 чэрвеня 2023, 12:01
1

«Мілан» сёння, 2 чэрвеня, абвесціць пра падпісанне новага кантракту з вінгерам Рафаэлем Леау, паведамляе La Gazzetta dello Sport.

Леау гуляе пад нумарам 17, калі перайшоў у каманду ў 2019 годзе. Цяпер ён думае пра змену гульнявога нумара. Яму падабаецца варыянт з нумарам 7, пад якім зараз выступае Ясін Адлі. Але Рафаэл больш аддае перавагу нумару 10, які можа стаць вольным у выпадку сыходу Браіма Дыяс.

Пад нумарам 10 за «Мілан» гулялі Джані Рывэра, Руд Гуліт, Руй Кошта, Званімір Бобан і Кларэнс Зеедорф.

Леаў у гэтым сезоне забіў 14 галоў і зрабіў 15 асістаў у 47 матчах. Статыстыка 23-гадовага партугальскага вінгера тут.