Усе навіны

Хаўбек «Слуцка» Пушнякоў: «Яромка перавёў пытанне, ці можна патрэніравацца, на дырэктара, значыць, быў супраць»

6 чэрвеня, 16:24

Паўабаронца «Мінска» Сяргей Пушнякоў распавёў пра тое, як шукаў каманду ў міжсезонне.

– Усе ведаюць, што ў «Мінску» склалася цяжкая фінансавая сітуацыя, доўга не плацілі. Да таго ж была няяснасць з будучыняй: хто стане галоўным трэнерам, якім будзе бюджэт – ніякай канкрэтыкі. Ды і мне проста не прапанавалі падоўжыць кантракт. Таму трэніраваўся і чакаў прапановаў.

Хацеў з'ехаць за мяжу – не склалася. Час ужо падціскаў – да 1/4 фіналу Кубка Беларусі заставалася два тыдні, і час было вызначацца. Стэлефанаваўся са сваім добрым сябрам Сяргеем Русаком са «Слуцка»: так і так, шукаю каманду, калі можаш – спытай у трэнера, ці трэба клубу ўзмацненне ў паўабарону. Ён пагаварыў, і неўзабаве Уладзіміравіч (Аляксандр Гурыновіч. – Tribuna.com) набраў мой нумар і запрасіў у каманду. Я літаральна дзень падумаў і пагадзіўся.

– Якія варыянты былі за мяжой?

– Нічога канкрэтнага. Недзе прапаноўвалі пачакаць. Але куды ўжо?

– А які напрамак? Казахстан сягоння папулярны сярод беларускіх футбалістаў.

– Ну так. Можна было зʼехаць і далей у Азію, дзе я ўжо граў. Не склалася, але нічога страшнага.

– Вы ж выхаванец «Мінска». Ці праўда, што вам не дазволілі падтрымліваць форму з родным клубам да пэўнасці з новым месцам працы?

– Так, было такое. Не ведаю, з чым гэта звязана і чаму не дазволілі. Дзіўная сітуацыя: выхаванец «Мінска», быццам бы нядрэнна гуляў, дапамагаў камандзе… Яромка сказаў, што не можа прыняць рашэнне і мне трэба абмеркаваць гэтае пытанне з дырэктарам клуба. Канечне, я не стаў гэтага рабіць. Калі галоўны трэнер пераводзіць на дырэктара, значыць, ён супраць. Навошта мне тэлефанаваць дырэктару і пытацца, ці можна патрэніравацца, – распавёў Пушнякоў.