Усе навіны

Залескі і Падстрэлаў могуць сысці з «Каспійя», Плотнікаў – застаецца (Kozhakhmet_Inside)

8 чэрвеня, 16:35

Як паведамляе Telegram-канал «Kozhakhmet_Inside», скарачэнне зарплатнага фонду каманды з-за няўдалага старту ў чэмпіянаце Казахстана – «Каспій» зараз займае 12-ы радок у табліцы з 14-ці – вымусіў кіраўніцтва вобласці і клуба скарэктаваць курс.

Цяпер «Каспій» можа растацца з некалькімі гульцамі ў летні перыяд дазаявак. Гаворка пра замежнікаў. Недатыкальных амаль няма, аднак беларус Максім Плотнікаў можа адчуваць сябе спакойна.

Кіраўніцтва хутчэй за ўсё развітаецца з беларусамі Дзмітрыем Падстрэлавым і Аляксеем Залескім.

Клуб хоча зрабіць стаўку на мясцовую моладзь і ўзмацніць склад больш бюджэтнымі выканаўцамі з Расіі ды іншых краін.