Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Мы гулялі крыху з перавагай. Ключавы момант быў, калі Мазыр не забіў адзін на адзін»

11 чэрвеня, 14:09
3

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў перамогу над мазырскай «Славіяй» (1:0).

— Добрая і цікавая гульня з абодвух бакоў, на працягу 90 хвілін была барацьба. Мы гулялі крыху з нейкай перавагай. Ключавы момант быў, калі Мазыр не забіў адзін на адзін.

[Карповіч] Сяргей выратаваў нашу каманду. Але ў рэшце рэшт мы дацярпелі, гнулі сваю лінію. І вось у канцы матча за дзве хвіліны гэта прынесла свой плён.

Ну, няхай будзе недзе так. Плюс-мінус пры нічыйнай гульні. У чарговы раз усміхнулася нам удача, і мы перамаглі.

— Па якой прычыне Рамана Папарыгі не было ў заяўцы сёння?

— Адчуў на трэніроўцы лёгкую такую. Ну, нялёгкі боль у спіне мы рыхтавалі яго да гульні. Але, на жаль, вердыкт ва ўрачоў быў, што ён не зможа дапамагчы.

— А можа быць вядомы характар траўмы Яблонскага?

— Ну, яна не настолькі сур’ёзная, як нам здавалася, што ёсць час (наступная гульня «Нёмана» будзе 24 ліпеня — заўв. Tribuna.com), каб паглядзець, як ён будзе гатовы да гульні ці не. Нас радуе той факт, што Алімардон Шукураў у наступнай гульні будзе рыхтавацца ў сваім складзе. Ён пасля, скажам так, паўтара месяца знаходжання ў лазарэце аднавіўся.

Сёння выглядаў дастаткова добра — трыццаць хвілін. У цэлым, вядома гульнёй каманды задаволены.

— Паўза на гульню зборнай цяпер два тыдні атрымліваецца, не будзе гульнявога рытму. Можа, спарынг нейкі…

— Мы згуляем 17-га ў Смаргоні, — сказаў Кавалевіч.