Усе навіны

Перамовы паміж «Тарына» і «Вест Хэмам» наконт Улашыча ўскладняюцца праз судовага пазову ЦСКА супраць лонданцаў

14 чэрвеня, 11:00

«Тарына» і «Вест Хэм» вядуць перамовы наконт трансферу Ніколы Улашыча.

Турынскі клуб арандаваў футбаліста з правам выкупу летась улетку, але зараз хоча знізіць раней узгоднены кошт у 13 мільёнаў еўра.

Харват таксама імкнецца застацца ў «Тарына» на сталай аснове. Турынцы спрабуюць дамовіцца аб зніжэнні сумы выкупу, аднак «Вест Хэм» ужо адхіліў першапачатковую прапанову ў 9 млн еўра плюс 1, 5 млн еўра бонусаў.

Як сцвярджае Tuttosport, працэс перамоваў істотна ўскладняецца з-за судовага пазову маскоўскага ЦСКА супраць «Вест Хэма»

Улашыч перабраўся з Масквы ў Лондан у жніўні 2021 года, але «Вест Хэм» пералічыў расіянам за гэты трансфер толькі першы транш з агульнай сумы каля 26 млн еўра. Другую і трэцюю частку англічане яшчэ не выплачвалі, тлумачачы гэта немагчымасцю адправіць грошы ў Расію праз санкцыі.

ФІФА ўстала на бок маскоўскага клуба і папярэдзіла, што «Вест Хэм» павінен выплаціць астатнія 17,43 мільёна еўра да 31 ліпеня, інакш сума доўгу вырасце да 25,62 мільёна еўра, да таго ж англічанам на працягу 3 гадоў будзе забаронена купляць і рэгістраваць новых гульцоў.

У выніку «Вест Хэм», паводле інфармацыі The Times, зараз патрабуе ад любога патэнцыйнага пакупніка не менш за 18 млн еўра за Улашыча — менавіта для спагнання доўгу перад ЦСКА.

У 37 матчах за «Тарына» Улашыч забіў 5 мячоў і аддаў 8 асістаў.

Статыстыка 25-гадовага харвата тут.