Усе навіны

Маўрынью атрымаў дыскваліфікацыю на 4 еўракубкавыя матчы з-за абраз у адрас рэферы пасля фіналу Лігі Еўропы

21 чэрвеня, 23:12

Галоўны трэнер «Ромы» Жазэ Маўрынью атрымаў дыскваліфікацыю ад УЕФА і прапусціць першыя 4 матчы рымлян у еўракубках у наступным сезоне.

Такое рашэнне арганізацыя прыняла з-за абраз Маўрынью ў адрас суддзі фіналу Лігі Еўропы супраць «Севільі» Энтані Тэйлара.

Нагадаем, што партугалец крыкнуў у адрас Тэйлара, які пакідаў стадыён пасля матчу: «Які сорам! Ты ###### [дзяўбаны] сорам!».

Таксама дысцыплінарны камітэт УЕФА аштрафаваў «Рому» на 50 тысяч еўра і забараніў прадаваць іх фанатам білеты на бліжэйшы дамашні матч у еўракубках з-за таго, што яны выкарыстоўвалі піратэхніку, кідалі прадметы і псавалі маёмасць падчас гульні.