Усе навіны

Себальос падоўжыў кантракт з «Рэалам» да лета 2027 года

23 чэрвеня, 13:58

«Рэал» абвясціў пра працяг супрацоўніцтва з паўабаронцам каманды Дані Себальосам.

Мадрыдцы пралангіравалі пагадненне з іспанцам, якое заканчваецца 30 чэрвеня гэтага года на тры сезоны – да лета 2027 года.

Себальас быў набыты «Рэалам» летам 2017 года ў «Бетыса» за 16,5 мільёна еўра.

З гэтага часу 26-гадовы паўабаронца згуляў за мадрыдцаў 120 матчаў, у якіх забіў 6 галоў і аддаў 12 асістаў.