Усе навіны

Максім Касараб: «Мiнск» – добры плацдарм, каб пачаць усё нанова»

25 чэрвеня, 16:23

Абаронца «Мінска» Максім Касараб падзяліўся меркаваннем аб тым, чаму зімой застаўся ў клубе. Мінулы сезон футбаліст прапусціў з-за траўмы.

– Я сам разумеў, што для мяне будзе лепш пачаць [сезон] у «Мінску». Каманда маладая, прасцей вярнуцца ў строй, не такая моцная канкурэнцыя.

Удзячны трэнерскаму штабу за гульнявы час. Я палічыў, што гэта будзе добры плацдарм, каб пачаць усё нанова, – цытуе Касараба sport5 са спасылкай на «Обзор тура».