Усе навіны

Максім Касараб: «Яромка добры спецыяліст, умее працаваць з моладдзю»

25 чэрвеня, 16:35

Абаронца «Мінска» Максім Касараб падзяліўся меркаваннем пра галоўнага трэнера каманды Сяргея Яромка.

– З Сяргеем Валер'евічам я пазнаёміўся ў студзені, да гэтага нідзе не сустракаліся. І адразу ж ён мне спадабаўся. У нас была асабістая размова, дзе ён сказаў, што яму ўсё роўна, колькі я прапусціў, што ён у мяне верыць. Гэта таксама дадало ўпэўненасці.

Ён добры спецыяліст, умее працаваць з моладдзю. У нас надзвычайны калектыў, – цытуе Касараба sport5 са спасылкай на «Обзор тура».