Усе навіны

Гулец «Іслачы» Сянько: «Пра еўракубкі нават не думалі. Адмяніліся - значыць, так і трэба»

26 чэрвеня, 21:28

Гулец «Іслачы» Валерый Сянько падзяліўся меркаваннем пра нядопуск каманды да еўракубкаў.

– Шчыра прызнаюся, мы рыхтаваліся ад гульні да гульні – пра еўракубкі мы нават не думалі. Нас трэнерскі штаб так і настройваў: еўракубкі будуць потым – тады і будзем рыхтавацца. Адмяніліся – значыць, так і трэба. Мы працягваем рыхтавацца да гульняў. Гэта ніяк не ўдарыла па камандзе. Будзем рыхтавацца да кожнай гульні на перамогу, – сказаў Сянько ў эфіры праграмы «Ясно о футболе».