Усе навіны

Гулец «Іслачы» Сянько: «У матчы з «Гомелем» вельмі моцна хацелі перамагчы»

26 чэрвеня, 21:40

Гулец «Іслачы» Валерый Сянько падзяліўся меркаваннем пра матч чэмпіянату Беларусі супраць «Гомеля» (3:1).

– Мы заўсёды стараемся гуляць на перамогу. Проста недзе не шанцавала. Вельмі стараліся перамагчы, бо былі не пераканаўчыя матчы. Накшталт добра гулялі, але прайгравалі па 0:2, 0:3. Прам вельмі моцна хацелі перамагчы. Настройваліся на сур'ёзны матч. Рэалізавалі моманты – і атрымалася, – сказаў Сянько ў эфіры праграмы «Ясно о футболе».